Беларускі рэжысёр Аляксей Палуян стаў сябрам Еўрапейскай кінаакадэміі


Еўрапейская кінаакадэмія 9 траўня прыняла ў свае шэрагі 462 новыя сябры, сярод якіх – беларускі рэжысёр, які зняў такія фільмы, як «Кураж», «Возера радасці» Аляксей Палуян, піша Reform.by.

Аляксей Палуян.
Фота: Jerzy Wypych

«Гэта вельмі прыемны і сімвалічны крок, – пракаментаваў Аляксей прыняцце ў Еўрапейскую кінаакадэмію. – Прыемны, бо адбываецца інтэграцыя беларускага незалежнага кінематографу яшчэ глыбей у еўрапейскія інстытуцыі. Сімвалічны – бо наша незалежная культура вяртаецца туды, дзе гістарычна мела сваё месца – у Еўропу».

Рэжысёр выказаў спадзяванне, што налета да сяброўства ў Еўрапейскай кінаакадэміі далучацца таксама іншыя беларускія рэжысёры і рэжысёркі.

Аляксей цяпер жыве ў Берліне, працуе над новай стужкай – поўнаметражным гульнявым фільмам з працоўнай назвай «У чаканні Бернау». Гэта гісторыя пра тое, як дыктатарскія рэжымы змяняюць асобу чалавека.

«Гэта таксама будзе гісторыя пра розніцу паміж пакаленнямі ў сённяшняй Беларусі, – распавядае аўтар. – Гэты падзел у жніўні 2020 стаў агромністым, і яго ўжо ніяк не спыніць.

Аляксей завяршае працу над рэжысёрскім сцэнаром фільму, а ўлетку распачнецца пошук актораў, лакацыі і каманды для здымак.

Рэжысёр спадзяецца, што ягонае сяброўства ў Еўрапейскай кінаакадэміі паспрыяе больш шчыльнай супрацы гэтай інстытуцыі з Беларускай незалежнай кінаакадэміяй. Аляксей – адзін з яе заснавальнікаў.

Артыкулы
Фільм рэжысёра Аляксея Палуяна пра беларускія пратэсты кваліфікаваўся на прэмію «Оскар»
2021.12.02 11:29

На дадзены момант у сябрах Еўрапейскай Кінаакадэміі чатыры кінематаграфісты з Беларусі: рэжысёр-дакументаліст Віктар Аслюк, кінааналітык, праграмны дырэктар Ігар Сукманаў, прадзюсарка, заснавальніца і дырэктарка фестывалю Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» Воля Чайкоўская і рэжысёр, сцэнарыст Аляксей Палуян.

Hавiны
Беларуская незалежная кінаакадэмія прымае сябраў. Афіцыйна пра яе абʼявяць на Берлінале
2023.02.01 17:18

Разам з Аляксеем Палуянам, 9 траўня Еўрапейская кінаакадэмія прыняла ў сябры амерыканскага актора Ульяма Дэфо (у Кінаакадэміі ён прадстаўляе Італію), нямецкага рэжысёра Фрэнка Пэтцольда (зняў стужку «На Заходнім фронце без пераменаў»), дацка-амерыканскага актора Эліята Кроссет Хоўва (фільм «Зімнія браты»), сербскую актрысу Ясну Джурычыч («Quo Vadis, Aida?»).

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў