Улады выдзеляць паўмільёна рублёў на археалагічныя раскопкі на рацэ Менцы


Улады Беларусі павялічылі на Br 507 тыс. фінансаванне археалагічных даследаванняў на рацэ Менцы непадалёк вёскі Гарадзішча ў Менскім раёне, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Лічыцца, што ад ракі пайшла назва гораду Менск.

Камень каля ракі Менкі.
Фота: fotobel.by

Сродкі на археалагічныя раскопкі возьмуць з бюджэту, запланаванага на «стварэнне Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандавання Зямлі».

Раскопкі на рацэ Менцы работнікі Акадэміі навук праводзяць ужо трэці год.

Нагадаем, летам мінулага года прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка казаў, што да тысячагоддзя Менску засталося не так шмат паводле гістарычных мерак, і запатрабаваў у гісторыкаў разабрацца, дзе дакладна зарадзіўся Менск. Ён заявіў, што ёсць гіпотэзы, але ім трэба знайсці пацверджанне. Датаю заснавання Менску лічыцца сакавік 1067 года, калі пра горад была першая згадка.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў