МВФ палепшыў прагноз развіцця эканомікі Беларусі


Міжнародны валютны фонд абнавіў свае прагнозы, што да развіцця беларускай эканомікі. Эксперты лічаць, што сёлета ВУП Беларусі вырасце на 0,7 %.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Stringfixer

Эксперты МВФ раней лічылі, што ВУП Беларусі вырасце сёлета на 0,2%, але ў новым аглядзе паказнікі выглядаюць лепей. Чакаецца, што эканоміка вырасце ў бягучым годзе на 0,7 %. У наступным годзе, паводле МВФ, ВУП нашай краіны павялічыцца на 1,2 %.

Раней эксперты Еўразійскага Банку Развіцця выступілі з прагнозам, што ВУП краіны пачне аднаўляцца і па выніках бягучага году вырасце на 0,3 %. У 2024 годзе эканоміка можа павялічыцца ўсяго на 0,5 %. У доўгатэрміновай перспектыве тэмпы эканамічнага росту Беларусі складуць каля 1 % за год.

Hавiны
Беларускую эканоміку чакае стагнацыя
2023.02.27 16:49

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў