ЗВР Беларусі выраслі на $ 125,1 млн за люты на фоне таго, што людзі прадавалі валюту


Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся на $ 125,1 млн за люты і склалі $ 8,22 млрд на 1 сакавіка 2024 года. Прырост адбыўся коштам таго, што Нацбанк купляў замежную валюту. Аналітыкі ЕАБР патлумачылі, што паўплывала на ЗВР у лютым.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

ЗВР Беларусі выраслі нават з улікам таго, што золата ў лютым крыху патаннела. Гэта забрала ў ЗВР $ 10,7 млн, аднак усё перакрыла купля валюты.

«Рэзервы выраслі на фоне чыстай прапановы замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку ў памеры $ 37 млн, сфармаванай шмат у чым чыстым продажам замежнай валюты насельніцтвам у памеры $ 168 млн за люты ў параўнанні з чыстай купляй $ 14 млн на месяц раней», – піша ЕАБР.

Як распавяла «Белсату» старэйшая навуковая работніца BEROC Анастасія Лузгіна, у лютым беларусы сапраўды больш актыўна прадавалі валюту, чым куплялі. Аднак продаж валюты фізічнымі асобамі ў студзені і лютым быў амаль аднолькавым. Проста ў студзені ў людзей традыцыйна больш грошай за кошт снежаньскіх бонусаў і надбавак да заробкаў. Таму ў першы месяц года валюты больш купілі, чым прадалі. А ў лютым гэты сезонны фактар ужо сышоў, і замежную валюту больш прадавалі, чым куплялі. Акрамя таго, на рынку спакой, таму вялікага попыту на валюту няма.

З пачатку года золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на $ 91,2 млн.

Каментар
У лютым Беларусы прадалі на $169 млн больш, чым купілі – праз спакой на рынку
2024.03.07 19:34

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў