«Škoda» часова прыпыніла продаж аўтамабіляў «Škoda Rapid» у Беларусі. Пра гэта паведамляе сайт беларускага імпарцёра кампаніі.
Гэта адбылося ў сувязі з загадам Дзяржстандарту ўдакладніць фармулёўкі ва ўхваленні тыпу транспартавага сродку «Škoda Rapid». Рэалізацыю прыпынілі з 11 сакавіка.
«Rapid»– найбольш папулярная мадэль «Škoda». Летась у Беларусі зрэалізавалі 2069 такіх аўтамабіляў.
«Škoda» – адзін з асноўных партнёраў чэмпіянату свету па хакеі. Але ў студзені кампанія адмовілася спансараваць турнір, калі ён адбудзецца ў Менску. У выніку спаборніцтвы цалкам перанеслі ў Рыгу.
ЯП belsat.eu