«На сувязі з МЗС Украіны». Офіс Ціханоўскай займаецца пытаннем допуску беларусаў ва Украіну


Офіс Святланы Ціханоўскай адрэагаваў на паведамленні пра праблемы, якія ўзніклі ў грамадзянаў Беларусі пры спробе ўехаць ва Украіну.

Здымак мае ілюстратыўны характар.
Фота: офіс Святланы Ціханоўскай

«Офіс Святланы Ціханоўскай на сувязі з МЗС Украіны па гэтым пытанні і сочыць за развіццём падзеяў. Мы робім усё магчымае, каб развязаць гэтую сітуацыю», – гаворыцца ў паведамленні.

Там адзначылі, што меры кантролю на ўезд ва Украіну ўзмоцненыя праз вайсковыя вучэнні ваенных вучэнняў, якія праходзяць у Беларусі з удзелам войскаў Расеі.

«Праз дзеянні рэжыму да беларусаў пачынаюць ставіцца як да магчымых акупантаў і ворагаў. Усё гэта адбываецца праз Аляксандра Лукашэнку, які на сёння сам не можа гарантаваць незалежнасць і суверэнітэт краіны, прэзідэнтам якой ён быў. І церпяць у гэтым, як звычайна, простыя людзі», – адзначылі ў офісе.

Hавiны
Праблемы з уездам ва Украіну з Беларусі: праводзяць допыты і правяраюць тэлефоны
2022.02.11 12:40

З раніцы 11 лютага пачала паступаць інфармацыя аб праблемах з уездам ва Украіну з Беларусі.

Напрыклад, на наземнай мяжы высадзілі 8 чалавек – грамадзянаў Беларусі. Пасажыры ў аэрапорце Барыспалю таксама праходзяць спецкантроль з індывідуальным допытам і праверкай асабістых фота ў тэлефоне.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў