У Гаазе пачаліся слуханні паводле абвінавачвання Ізраілю ў генацыдзе жыхароў сектару Газа


У Гаазе пачалося пасяджэнне Міжнароднага судуа ААН паводле абвінавачанняў Ізраілю ў генацыдзе палестынскага насельніцтва падчас ваеннай аперацыі ў сектары Газа.

Сектар Газа
Жаўнеры Цагалю ў сектары Газа.
Фота: idfonline / X

З пазовам у суд звярнулася Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка. Паводле ПАР, Ізраіль нібыта парушыў прынятую ў 1948 годзе Канвенцыю ААН аб папярэджанні злачынстваў генацыду і пакаранняў за гэта. Прадстаўнік ПАР у судзе заявіў, што планы дзеля знішчэння жыхароў Газы быццам распрацоўваліся «на самым высокім дзяржаўным узроўні». Ад Ізраілю патрабуюць спыніць ваенную аперацыю супраць «Хамасу».

Ізраіль усе абвінавачанні адхіляе. Прадстаўнік ізраільскага ўраду Эйлён Леві назваў іск ПАР «абсурдным крывавым паклёпам», прыкрыццём для злачынстваў «Хамасу». Абвінавачанні ў генацыдзе ён параўнаў са старой антысеміцкай тэорыяй змовы пра рытуальныя забойствы дзяцей, паведамляе «Reuters».

«The Times of Israel» піша, што ў МЗС Ізраілю назвалі судовы працэс у Гаазе «адной з найвялікшых праяваў крывадушнасці ў гісторыі». Паводле прадстаўніка міністэрства Ліёра Хаята, ПАР дзее ў інтарэсах «Хамасу» і ігнаруе той факт, што тэрарысты першыя напалі на Ізраіль, што яны забівалі, катавалі, гвалтавалі і выкрадалі ізраільскіх грамадзянаў.

Нагадаем, падкантрольныя «Хамасу» палестынскія структуры заяўляюць, што з пачатку баявых дзеяў у сектары Газа былі забітыя больш як 23 тысячы асобаў – пераважна дзеці і жанчыны. Спраўдзіць гэта немагчыма, а слепа давяраць нельга, бо тэрарыстаў ужо неаднаразова лавілі на маніпуляцыях і проста хлусні ў гэтым пытанні. Аднак няма сумневаў, што мірнае насельніцтва сектару Газа сапраўды зазнае страшныя пакуты.

Ваенная аперацыя Ізраілю ў сектары Газа стала адказам на беспрэцэдэнтную тэрарыстычную атаку, якую баевікі «Хамасу» ўчынілі 7 кастрычніка. У выніку нападу тэрарыстаў у Ізраілі былі забітыя каля 1200 і ўзятыя ў закладнікі больш за 200 асобаў.

Меркаванні
Чаму Ізраіль прайграе інфармацыйную вайну?
2023.11.24 20:10

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў