На відэа з літоўскай амбасады не ясна, хто кідаў «кактэйль Молатава»


Камеры назірання зафіксавалі толькі два хуткія цёмныя сілуэты. Немагчыма нават разабраць, мужчыны гэта або жанчыны. Пра гэта следчым органам распавялі літоўскія паліцыянты, працаўнікі службы бяспекі дыпмісіі.

Самі відэазапісы следству пакуль не перадалі.

{movie}Вінаватых у інцыдэнце ля амбасады Літвы не знайшлі|left|7385{/movie}Злачынства было здзейсненае 6 лістапада а 22:48. Двое невядомых закінулі дзве бутэлькі з «кактэйлем Молатава» на тэрыторыю літоўскай амбасады, размешчанай у Менску на вул. Захарава. Бутэлькі загарэліся, але агонь хутка пагасілі працаўнікі службы бяспекі амбасады. Шкоды не было, бо бутэлькі ўпалі на тратуарную плітку.

Па выніках агляду тэрыторыі канфіскаваныя аб’екты, якія маюць значэнне для справы (аскепкі шкла, фрагменты бутэлек), – іх адправяць на экспертызу.

Партызанскі раённы аддзел Следчага камітэту Беларусі адкрыў крымінальную справу за хуліганства, здзейсненае групай асобаў (ч. 2 арт. 339 КК). Цяпер вырашаецца пытанне пра тое, на якім узроўні будзе расследавацца гэтая справа. Літоўскі бок выразіў пратэст у звязку з інцыдэнтам і патрабуе ад афіцыйнага Менску гарантавання бяспекі дыпламатычнай пляцоўкі.

belsat.eu

Стужка навінаў