Памёр бацька Сяргея Міхалка


Учора пасля працяглай хваробы памёр бацька Сяргея Міхалка. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі гурта «Ляпіс Трубяцкой» на афіцыйным профілі гурта ў «Facebook». У звязку з гэтым перанесеныя тры канцэрты ў Расеі.



Бацька Сяргея Міхалка, Уладзімір – былы вайсковец. Разам з сям’ёй ён жыў у Нямеччыне, Сібіры і на Алтаі, а напрыканцы 1980-х гг вярнуўся ў Менск.

Пасля таго як «Ляпіс Трубяцкой» трапіў у Беларусі пад забарону, Сяргей Міхалок разам з гуртом заставаўся пераважна ў Расеі, даваў канцэрты таксама ва Украіне. Журналісты практычна не пыталі яго пра сям’ю, аднак вядома, што ўвесь гэты час бацька Міхалка быў у Менску.

belsat.eu

Стужка навінаў