Амерыка развіталася з Сэндзі: кадры разбурэнняў


Ураган паралізаваў перадвыбарчую кампанію. І ўпершыню ў гісторыі ён спыніў на два дні працу Нью-ёркскай фондавай біржы.

Паводле звестак на раніцу серады, 31 кастрычніка, ахвярамі ўрагану Сэндзі сталіся 40 чалавек. 8 млн будынкаў засталіся без электрычнасці, а каля 18 тыс. авіярэйсаў скасавалі.

{movie}”Сэндзі” бушуе ў Нью-Ёрку і Чыкага|left|7233{/movie}У Нью-Ёрку паралізаваны транспарт, затопленае метро, якому 108 гадоў. Сёння маюць стартаваць рэйсавыя аўтобусы. А вось на аднаўленне электрычнасці трэба будзе чакаць яшчэ два–тры дні.

Тры дні таму прэзідэнт Барак Оўбама спыніў сваю перадвыбарчую кампанію, спачатку каб назіраць за абаронаю насельніцтва, пасля – за аднаўленчымі працамі. Ягоны канкурэнт на прэзідэнцкіх выбарах рэспубліканец Міт Ромні аднавіў сваю кампанію ў аўторак, аднак яна хутка ператварылася ў збор грошай для пацярпелых.

Паводле «Бі-бі-сі», ліквідацыя наступстваў урагану будзе каштаваць $ 30–40 млрд. Гэта можна лічыць падставаю для аптымізму, калі ўзгадаць, што ў 2005 г. ураган Катрына каштаваў Амерыцы $ 100 млрд.

belsat.eu

Стужка навінаў