Самагубства ў КДБ усё ж такі было


Паводле крыніцы “Белсату”, застрэліўся палкоўнік (прозвішча не называецца), які кіраваў упраўленнем КДБ Менску і Менскае вобласці на пачатку 2000-х. Апошнім часам ён працаваў у цэнтральным апараце камітэта. Гэты чалавек – не генерал-маёр Ігар Кузняцоў.



Учора інтэрнэт-рэсурс «Хартыя’97» са спасылкаю на дакладныя крыніцы паведаміла, што апошні застрэліўся з паляўнічай стрэльбы. Аднак прэсавы сакратар упраўлення заявіў, што Ігар Кузняцоў жывы, здаровы і на сваім працоўным месцы: «Ведаеце, я бачыў гэтую інфармацыю. Вам, вядома, варта патэлефанаваць у інстытут, дзе ён працуе і спытаць, але… гэта абсалютная няпраўда, скажам так».

Генерал-маёр Ігар Кузняцоў. Фота belta.byГенерал-маёр Ігар Кузняцоў. Фота belta.by«Белсату», аднак, не далі магчымасці паразмаўляць з генерал-маёрам Ігарам Кузняцовым на працоўным месцы – у Інстытуце нацыянальнай бяспекі ды… адмовіліся каментаваць інфармацыю пра ягонае меркаванае самазабойства.

Хто хоча пераканацца ў тым, што Ігар Кузняцоў жывы, можа запісацца да яго на прыём у першую або чацвёртую сераду месяца – прапанавалі нам у прыёмнай інстытуту. Праўда, заўтра – пятая серада кастрычніка. Першая серада лістапада – выходны. А да чацвёртай трэба чакаць амаль месяц.

Начальнікам Інстытуту нацбяспекі генерала Кузняцова прызначылі ў 2011 г. Папярэдне ён узначальваў упраўленне КДБ Менску і Менскае вобласці. Дэмакратычнай супольнасці Кузняцоў запомніўся праз мэтанакіраванае цкаванне не зарэгістраванай у Беларусі арганізацыі «Малады фронт».

belsat.eu

Стужка навінаў