Нобелеўскую прэмію міру атрымаў… Еўразвяз


{movie}Кадры з гісторыі Еўразвязу|left|6880{/movie}Усяго на атрыманне Нобелеўскай прэміі было больш за 200 прэтэндэнтаў, у тым ліку наш зямляк, праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі. Аднак прэмію міру атрымаў Еўрапейскі Звяз за ўнёсак у прасоўванне міру і прымірэння, дэмакратыю і абарону правоў чалавека ў Еўропе.

У 2011 г. прэмію міру атрымалі тры жанчыны: прэзідэнт Ліберыі Элен Джонсан-Сэрліф, актывістка ліберыйскага руху за мір Лейма Гбоўі ды актывістка руху барацьбы за правы жанчын Таўакуль Карман з Емену.

У 2010 г. прэмію атрымаў кітайскі праваабаронца Лю Сяў-Бо, у 2009-м – прэзідэнт ЗША Барак Оўбама.

belsat.eu
https://youtu.be/Wtn_rcSohYU

Глядзі таксама
Каментары