«Размова Жбанкова»: У «Акропаліс» па дэмакратыю?


{movie}«Размова Жбанкова»: У «Акропаліс» па дэмакратыю?|left|6821{/movie}На філасофскае пытанне «што ёсць першасным?», сучасны беларус, хутчэй за ўсё, адкажа: шопінг. І гэта будзе характарыстыкаю часу. Пра маршруты айчыннага спажывання Максім Жбанкоў размаўляе з палітолагам Андрэем Фёдаравым.

Ці могуць «шопінг-турысты» зрабіцца «агентамі пераменаў» у Беларусі? За апошнія 8 месяцаў колькасць пасажыраў на цягнікі з Менску да Вільні павысілася на 150 %. Аднак меркаванне, што чым больш беларусаў «пабачаць Еўропу», тым хутчэй захочуць стаць часткаю заходняй дэмакратычнай супольнасці, пакуль не вытрымлівае крытыкі – нашых землякоў зрэдку цікавіць за мяжою штосьці, акрамя цэннікаў у гіпермаркетах.

«У Беларусі ёсць пэўныя абмежаванні, але асабістыя свабоды фактычна існуюць. Ёсць праблема з грамадскімі свабодамі. На маю думку, пакуль што значную долю нашага насельніцтва гэтыя грамадскія свабоды не вельмі цікавяць. Яны не звязваюць свайго дабрабыту са станам дэмакратыі ды правоў чалавека», – гаворыць госць праграмы Андрэй Фёдараў.

belsat.eu

Стужка навінаў