Кітайцы ходзяць на працу ў строях пандаў


Навукоўцы пераадзяваюцца, калі перасяляюць гэтых звяроў ва ўмовы дзікай прыроды.

Такую захаду працаўнікі запаведніка Ўо Лун у правінцыі Сы-Чўань прыдумалі, каб адвучыць пандаў ад кантакту з чалавекам і перасяліць у натуральныя ўмовы. Дзеля лепшага эфекту строі даводзіцца змазваць мядзведжаю мачою і фекаліямі.

{movie}Людзі-панды|left|6807{/movie}Гіганцкая панда – від, які пад пагрозаю знікнення з прычыны высякання лясоў і ўрбанізацыі ў Кітаі. У правінцыі Сы-Чўань у дзікай прыродзе жывуць 1600 асобінаў. Яшчэ 300 застаюцца ў няволі ў заапарках па ўсім свеце, найбольш – у Кітаі.

belsat.eu
https://youtu.be/HlxgEbKRFQI

Глядзі таксама
Каментары