Выбары ў «байкотнай» акрузе не ладзяцца


Яўка ў Фрунзенскім выбарчай акрузе № 101 у Менску, паводле звестак незалежных назіральнікаў, на 16-ю гадзіну склала менш за 30 %. Пра гэта паведаміў каардынатар назірання ў гэтай акрузе, намеснік старшыні руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч.

Праўда, як паказваюць назіральнікі з некаторых участкаў, улады маюць спосабы павялічыць гэтую лічбу.

Губарэвіч адзначыў, што паводле вынікаў датэрміновага галасавання (18–22 верасня) розніца паміж афіцыйнымі лічбамі ды звесткамі незалежных назіральнікаў склала 3153 чалавек, або 5 %.

“Белсат” запытаўся ў тых, хто ўсё ж такі пайшоў на выбары: ці давяраюць яны выбарчаму працэсу і ці чулі яны пра заклікі да байкоту? {movie}Ці давяраеце выбарам і ці чулі пра байкот?|right|6499{/movie}

Прадстаўнікі руху “За свабоду”, Партыі БНФ, кампаніі “Гавары праўду!” і яе моладзевага крыла “Zмена” 31 жніўня дамовіліся аб правядзенні кампаніі байкоту ў сталічнай Фрунзенскай выбарчай акрузе № 101. На ўсіх участках акругі на працягу шасці дзён ладзіцца сталае назіранне. Дзеля гэтага арганізавалі дзяжурства на 35 участках у некалькі зменаў – ад 210 да 280 назіральнікаў. Акрамя таго, планавалася раскідаць улёткі ў паштовыя скрыні прыкладна 20 000 кватэраў, праводзіць пікетаванне, сустрэчы з выбарцамі, выдаваць адмысловыя наклады газет, рассылаць лісты сябрам камісіі аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства.

belsat.eu

Стужка навінаў