Ангела Мэркель патэлефанавала Уладзіміру Пуціну ў справе міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і ЕЗ


Кіраўнік кабінету беларускай лідаркі Валер Кавалеўскі пасля наведвання канцылярыі Ангелы Мэркель распавёў «Белсату», што Мэркель 10 лістапада мае тэлефанаваць Уладзіміру Пуціну ў справе міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і Еўразвязу. Святлана Ціханоўская тым часам працягвае візіт у Нямеччыну.

Святлана Ціханоўская працягвае візіт у Нямеччыну. 10 лістапада – сустрэчы ў Бундэстагу.
Фота: Белсат

Ангела Мэркель, якая цяпер выконвае абавязкі канцлера ФРГ, абмеркавала па тэлефоне з Уладзімірам Пуціным міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю. Паводле Мэркель, «інструменталізацыя мігрантаў», якую цяпер ажыццяўляе Менск, не гуманная і не прымальная. Мэркель заклікала Пуціна паўплываць на ўлады Беларусі. Кіраўнік Расеі прапанаваў наладзіць абмеркаванне праблемаў у прамых кантактах паміж ЕЗ і Менскам.

Святлана Ціханоўская 10 лістапада сустракаецца з прадстаўнікамі вядучых палітычных сілаў: Левая партыя, Зялёныя, Сацыял-дэмакратычная партыя, Свабодная дэмакратычная партыя.

Пачаткам палітычнай праграмы Ціханоўскай у Берліне стала сустрэча з віцэ-канцлерам і імаверным будучым федэральным канцлерам Олафам Шольцам. Яны абмеркавалі падтрымку беларусаў, сітуацыю з палітвязнямі, міграцыйны крызіс.

Святлана Ціханоўская працягвае візіт у Нямеччыну. 10 лістапада – сустрэчы ў Бундэстагу.
Фота: Белсат
Святлана Ціханоўская працягвае візіт у Нямеччыну. 10 лістапада – сустрэчы ў Бундэстагу.
Фота: Белсат

У першы дзень візіту ў Нямеччыну, 9 лістапада, Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай. Пасля выступу лідаркі «Вольны хор» праспяваў «Разбуры турмы муры» – менавіта 9 лістапада 1989 года разбурылі Берлінскі мур, які падзяляў сталіцу Нямеччыны на дзве часткі.

Святлана Ціханоўская працягвае візіт у Нямеччыну. 10 лістапада – сустрэчы ў Бундэстагу.
Фота: Белсат
Святлана Ціханоўская працягвае візіт у Нямеччыну. 10 лістапада – сустрэчы ў Бундэстагу.
Фота: Белсат

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў