Міліцыя бярэ беларускія школы пад кантроль. Што МУС забараніла рабіць выпускнікам?


10 чэрвеня для выпускнікоў дзявятых і адзінаццатых класаў Беларусі адбудуцца выпускныя вечары. З гэтай нагоды Міністэрства ўнутраных справаў выступіла з заявай і папярэджаннем для выпускнікоў.

Выпускны вечар вучняў 11 класаў сярэдніх школ у Смаргоні, Беларусь. 10 чэрвеня 2021 года.
Фота: ВК / Белсат

Як заяўляецца, у школах і на прылеглых тэрыторыях будуць задзейнічаны супрацоўнікі міліцыі, будзе ўзмоцнены прапускны рэжым.

«Важна памятаць аб недапушчальнасці прыходзіць на свята ў стане ап’янення і з забароненымі да праносу прадметамі», – заявілі ў МУС.

Дарогі будуць кантраляваць экіпажы ДПС. Кіроўцам раяць улічыць абмежаваную колькасць парковачных месцаў каля школаў або адмовіцца ад паездкі на асабістым аўто ці прыехаць загадзя, прыпаркаваўшы машыну без парушэнняў ПДР.

«Возьмуць пад кантроль» міліцыянты і месцы правядзення выпускных вечароў.

«Ужыванне спіртных напояў, купанні ў непрыстасаваных для гэтага вадаёмах або ў стане апʼянення, іншыя неабдуманыя дзеянні прыводзяць да негатыўных наступстваў. Знаходжанне дзяцей да 16 гадоў у начны час па-за жыллём без суправаджэння бацькоў не дапускаецца!» – заявілі ў ведамстве

Пры выяўленні безгаспадарных прадметаў у месцах правядзення імпрэзаў МУС раіць звяртацца ў міліцыю.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў