Эканоміка Беларусі скароціцца сёлета на 4 %


Імаверна, эканоміка Беларусі скароціцца сёлета на 4 %, лічаць у Еўрапейскім банку рэканструкцыі і развіцця. Банк пагоршыў свой прагноз на 1 % у параўнанні з сакавіком, паведамляе «Deutsche Welle».

Нацбанк Беларусі. Фота з архіву «Белсат»

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця таксама скарэктаваў прагноз адносна ўсяго рэгіёну.

Паводле ацэнкі ЕБРР, расейская эканоміка праз санкцыі ўпадзе на 10 %. Мацней за ўсіх пацярпела сёлета Украіна. У ЕБРР прагназуюць скарачэнне эканомікі амаль на 30 %. У параўнанні з сакавіком прагноз істотна пагоршыўся. Пры гэтым аналітыкі лічаць, што ў наступным годзе чакаецца рост на 25 %.

Эканоміка з Чалым
Эканамічныя вынікі першага ваеннага месяца
2022.04.28 19:20

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў