З 11 лютага ў Менску адновіцца рух грамадскага транспарту, які ўлады гораду змянілі праз абвал мосту на Нямізе, паведамляе Telegram-канал Менгарвыканкаму.
Паводле чыноўнікаў Менгарвыканкаму ў сувязі з заканчэннем рамонтных прац у цэнтры сталіцы з 11 лютага 2022 года аднаўляецца рух аўтобусаў маршрутаў № 1, 24, 38, 57, 69, 73, 74с, 91, 119с, 163, 188с, 1008-ТК, 1024-ТК, 1053-ТК, 1056-ТК, 1073-Т -ТК, 1146-ТК, 1153-ТК, 1346-ТК, а таксама тралейбусаў маршрутаў № 9, 12, 13, 14, 29, 37, 40, 40а, 46, 53, 57.
Рух у цэнтры сталіцы змянілі з 8 лютага, калі на Нямізе абваліўся мост. Улады гораду пастанавілі пабудаваць новы і на працягу месяца працы завяршылі.
СЛ belsat.eu