Аляксей Дзікавіцкі прэзентаваў сваю кнігу ў Вільні

Паэтычная імпрэза Аляксея Дзікавіцкага з прэзентацыяй кнігі «Оньдэ» адбылася ў Вільні ў доме нацыянальных аб’яднанняў, а таксама ў цэнтры беларускай культуры і супольнасці.

Кніга апавяданняў і вершаў беларускага журналіста, віцэ-дырэктара «Белсату» Аляксея Дзікавіцкага напісаная на палескай гаворцы.

Падчас імпрэзы прагучалі ўрыўкі ў аўтарскім выкананні, прысутныя змаглі адчуць хараство і самабытнасць мовы і адчуць хараство бязмежных прастораў палескіх балот і сталіцы беларускага Палесся.

Аляксей Дзікавіцкі падчас прэзентацыі сваёй кнігі «Оньдэ».
Фота: Белсат
Паэтычная імпрэза Аляксея Дзікавіцкага з прэзентацыяй кнігі «Оньдэ» адбылася ў Вільні.

У імпрэзе ўзялі ўдзел старшыня таварыства беларускай культуры ў Літве Аляксандр Адамковіч, Сяржук Гаўрыленка – аўтар беларускай праграмы на літоўскім тэлебачанні LRT і іншыя.

ГР belsat.eu

Стужка навінаў