Беларуса затрымалі за выяву Пагоні на танку ў камп'ютарнай гульні


Сілавікі затрымалі мужчыну за выяву Пагоні на танку ў камп’ютарнай гульні «World of Tanks». ГУБАЗіК сцвярджае, што яго здалі іншыя гульцы.

Герб Пагоні на адным з танкаў у камп’ютарнай гульні. Здымак з відэа: guBAZA / Telegram

З затрыманым запісалі «пакаяннае» відэа, дзе той кажа, што пісаў каментары ў і ды хадзіў на пратэсты ў 2020 годзе. Таксама геймер у відэа кажа, што абраў герб Пагоню для лагатыпу аднаго з кланаў. Сілавікі пахваліліся, што нік беларуса ў «World of Tanks» хтосьці даслаў у чат-бот ГУБАЗіКу. Пасля гэтага мужчыну затрымалі, яго абяцаюць прыцягнуць да адказнасці.

Да таго ж затрыманага прымусілі назваць нацыянальны герб Беларусі «незаконнаю пратэставаю сімволікай», але ніякімі законамі гэты герб дасюль афіцыйна не забаронены.

Нагадаем: гістарычны герб Пагоня быў дзяржаўным гербам Беларусі ў 1991–1995 гадах і занесены ў Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў. Аднак за яго ўсё роўна пераследуюць. Толькі ўчора, 8 жніўня, у Менску за налепку з Пагоняю затрымалі дзяўчыну. Яна прыехала на Гульні СНД і хацела прайсці на стадыён «Дынама».

Агляд
«Зброя ў руцэ – мір у сэрцы»: гісторыя сапраўдных Герба і Сцяга Беларусі
2023.05.15 19:43

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў