Увечары 7 лютага ў Люблінскім ваяводстве Польшчы, недалёка ад мяжы з Беларуссю, беларус трапіў у аварыю. Ён кіраваў машынай з поўнай цыстэрнай газу, што перакулілася ў кювет, паведамляе польская паліцыя.
Паліцыя вызначыла, што 32-гадовы кіроўца цягача MAN, грамадзянін Беларусі, не ўлічыў умоваў надвор’я пры выбары хуткасці, не справіўся з кіраваннем і зʼехаў з дарогі, пасля чаго грузавік перавярнуўся на бок. Разгерметызацыі цыстэрны не адбылося.
Кіроўца фуры не пацярпеў, але на яго наклалі штраф. Паліцыя сцвярджае, што ён быў цвярозы.
Рух па дарозе некалькі гадзінаў па аварыі ажыццяўляўся на адной паласе, пакуль праводзілася афармленне здарэння. Паколькі грузавік атрымаў пашкоджанні, паліцыянты часова забралі тэхпашпарт цягача і прычэпа.
Алена Рувіна belsat.eu