Сайт расследавальніцкага «Бюро» заблакавалі ў Беларусі пасля выхаду матэрыялу пра Шаўцова


У Беларусі 9 студзеня заблакавалі сайт журналістаў-расследавальнікаў «Бюро медыя». Пра гэта паведамілі самі журналісты. Блакаванне адбылося пасля выхаду іхнага расследавання.

Дзмітрый Шаўцоў на акупаваных украінскіх тэрыторыях, Дмитрий Шевцов на оккупированных украинских территориях
Кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў падчас наведвання акупаваных тэрыторыяў Украіны. Здымак прадастаўлены ініцыятывай «Белпол»

«Мы даведаліся, што нас заблакавалі ў Беларусі прыкладна праз 30 хвілінаў пасля выхаду расследавання пра Беларускі Чырвоны Крыж», – заявілі журналісты.

Цяпер яны працуюць над абыходам блакавання.

Hавiны
«Бюро» распавяло, як кіраўнік Чырвонага Крыжа Шаўцоў за гранты вазіў палюбоўніцу за мяжу
2024.01.09 16:38

9 студзеня каманда беларускіх журналістаў-расследавальнікаў «Бюро медыя» выпусціла вялікае расследаванне пра Беларускі Чырвоны Крыж. У ім яны інфармуюць, за чый кошт кіраўнік арганізацыі Дзмітрый Шаўцоў лятае са «світай» у міжнародныя камандзіроўкі, як размяркоўваюцца замежныя грошы і іншае.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў