Юрыя Чыжа зноў будуць судзіць


Вядомага бізнесоўцу, заснавальніку кампаніі «Трайпл» Юрыя Чыжа чакае суд. 12 студзеня адбудзецца разгляд ягонай справы, піша «Народная воля».

Бізнесмен Юрый Чыж.
Фота: Sputnik

Юрыя Чыжа, стваральніка кампаніі «Трайпл» і бізнесоўцу, некалі набліжанага да Лукашэнкі, будуць судзіць. Справу пачнуць разглядаць 12 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.

Прадпрымальніка могуць абвінавачваць паводле арт. 424 ч.2 КК («Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі»), арт. 243 ч.2 («Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў»), арт. 235 ч.2 («Легалізацыя («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам») і арт. 209 ч.4 («Махлярства»).

Юрыя Чыжа затрымалі 15 сакавіка 2021 году і трымалі за кратамі да верасня мінулага году. Яго вызвалілі на падставе рашэння камісіі памілавання, якая задаволіла ягонае хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу. Паведамлялася, што бізнесоўца кампенсаваў урон.

Тым не менш, у раскладзе суда фігуруюць шэраг абвінавачванняў. Сам Юрый Чыж для каментароў пакуль не дасяжны.

Крымінальную справу будзе разглядаць суддзя Валерый Есьман.

У бізнес-колах папулярная думка, што насамрэч бізнесоўца «кашмараць» з прычыны нібыта схаванага недзе за мяжою мільярда долараў, які трэба вярнуць у Беларусь.

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў