Памілаваны Раман Пратасевіч з’явіўся ў спісе экстрэмістаў, які вядзе МУС Беларусі, 1 снежня.
Побач з прозвішчам Пратасевіча стаіць пазнака «судзімасць не пагашаная». Таксама ў спіс дадалі Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка. Яны разам працавалі над тэлеграм-каналам «NEXTA», судзілі іх у Беларусі таксама разам.
У траўні Сцяпана Пуцілу завочна пакаралі 20 гадамі зняволення, Яна Рудзіка – 19. А Рамана Пратасевіча ў Менску засудзілі на 8 гадоў. Пазней Лукашэнка памілаваў яго.
У траўні КДБ выключыў Пратасевіча са спісу тэрарыстаў.
Усяго ў Беларусі 3595 грамадзянаў, якія нібыта маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Арсен Рудэнка belsat.eu