Беларусам будзе не патрэбная віза ў В’етнам


Урады Беларусі і Вʼетнаму падпісалі пагадненне аб узаемным адмене візаў 8 снежня, піша БелТА.

Раман Галоўчанка ў Вʼетнаме 8 снежня 2023 года. Скрыншот: «Белсат»

Гэта адбылося падчас візіту прэмʼер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі ў Вʼетнам. Там ён сустракаецца з вʼетнамскім прэмʼерам Фам Мінь Кінем. Яшчэ прэмʼеры падпісалі пагадненне аб перадачы асуджаных для далейшага адбыцця пакарання.

Таксама Галоўчанка заявіў, што разлічвае на «прамысловую кааперацыю» і падзякаваў вʼетнамскаму ўраду за тое, што гэтая краіна дапамагла Беларусі «пераадолець негатыўны ўплыў санкцыяў на эканоміку».

А яшчэ расказаў пра планы развіцця малочнага бізнесу ў Вʼетнаме.

«Сёння нам прэзентавалі праект будавання заводу для вытворчасці малочных прадуктаў з выкарыстаннем беларускіх тэхналогіяў і беларускага сухога малака. Плануецца, што там будзе вырабляцца вялікі абʼём папулярных ва ўсім свеце малочных прадуктаў, такіх як ёгурты, марозіва, масла, сыры. Хацеў бы папрасіць вашага спрыяння ў больш хуткім афармленні неабходных дакументаў для гэтага праекту», – адзначыў Галоўчанка.

Ён пахваліўся, што тавараабарот Беларусі і Вʼетнаму склаў $ 200 млн за студзень – верасень 2023 года, хоць у 2022 годзе было $ 180 млн. Абарот усяго замежнага гандлю Беларусі таварамі ў студзені – верасні 2023 года склаў $ 61 136,4 млн.

Аналітыка
У абыход санкцыяў праз Еўропу? Як і чым Беларусь гандлюе з ЕЗ
2023.12.04 14:54

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў