Раніцай 8 снежня «рэпатрыяцыйны» рэйс у Дамаск зляцеў з Менску паўпустым.
Вылет рэйсу «Cham Wings» ў Дамаск першапачаткова планавалі на 3:30 ночы, прычыну затрымкі не паведамлялі. Паводле звестак менскага аэрапорту, на борце было 96 пасажыраў. Самалёт «Airbus» A-320 звычайна змяшчае 150-186 пасажыраў – то значыць, мог звезці ўдвая больш мігрантаў.
7 снежня з Менску ў іракскі Эрбіль зляцеў «Boeing» 747-400 кампаніі «Iraqi Airways». Паведамлялі, што на борце было 417 пасажыраў. Рэйс на Эрбіль, які планаваўся на 8 снежня, скасаваны без тлумачэння прычынаў.
Цяпер у Беларусі знаходзіцца каля 7 тысяч мігрантаў з краінаў Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, яшчэ 3 тысячы выправілі на з Беларусі ў Ірак і Сірыю. Такую ацэнку 7 снежня агучыў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы.
АА belsat.eu