Міжнародная арганізацыя працы можа ўвесці санкцыі супраць Беларусі


Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка паведаміў, што Міжнародная арганізацыя працы (МАП) 8 лістапада прыняла рашэнне прымяніць 33 параграф у дачыненні да рэжыму ў Беларусі за сістэматычныя парушэнні правоў працоўных і прафсаюзаў, а таксама за ігнараванне рэкамендацыі МАП.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Працоўныя ААТ “Гродна Азот” страйкуюць на прадпрыемстве 19 жніўня, 2020 года.
Фота: Belsat.eu

Франак Вячорка паведамляе, што да сакавіка МАП павінна выпрацаваць санкцыйныя захады ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, а ў чэрвені іх прыняць на Канферэнцыі працы – 2/3 сяброў павінны будуць прагаласаваць «за».

«Гэта могуць быць эканамічныя санкцыі аж да эканамічнай блакады. Гэта яшчэ можна спыніць, калі рэжым спыніць рэпрэсіі, вызваліць людзей з турмаў, адновіць звольненых на працы», – дадаў дарадца Ціханоўскай.

Такое рашэнне прымалася толькі аднойчы ў гісторыі: у 2011 годзе, у дачыненні да М’янмы пасля дзяржаўнага перавароту.

Аб’ектыў
Дэмакратычныя сілы пачалі працу дзеля далучэння Беларусі да Рады Еўропы
2022.11.07 21:32

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў