Грамадскае аб’яднанне ліквідавалі безапеляцыйна: рашэнне не падлягае абскарджанню і набыла моц.
Пра рашэнне Вярхоўнага суду аб ліквідацыі «Гавары праўду» паведаміла 8 кастрычніка супрацоўніца дзяржаўнага выдання «Минская правда» Надзея Сабліна.
Перад судом лідар «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў пісаў, што «ўсё загадзя зразумела», але меў надзею на тое, што «а раптам зараз будзе да законаў». Ён таксама пісаў, што «Гавары праўду» працягне дзейнасць незалежна ад рашэння суду.
І пасля прысуду таксама паабяцаў працягваць дзейнасць арганізацыі:
«Гавары праўду»– грамадская арганізацыя, якая зʼявілася падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, на якіх выстаўляла кандыдатам Уладзіміра Някляева. У 2015-м ад «Гавары праўду» на прэзідэнцкіх выбарах балатавалася Таццяна Караткевіч. У 2020-м – Андрэй Дзмітрыеў. Апроч удзелу ў прэзідэнцкіх гонках актывісты «Гавары праўду» дапамагалі лакальным супольнасцям вырашаць праблемы з добраўпарадкаваннем дарог і двароў. Сёлета Дзмітрыеў абвесціў намер стварыць палітычную партыю на базе «Гавары праўду» (рабочая назва – «Наша партыя»). Да арганізацыі сілавікі прыйшлі ў офіс 15 ліпеня, Дзмітрыева затрымлівалі 12 жніўня. Пра пазоў Міністэрства юстыцыі супраць «Гавары праўду» стала вядома 19 верасня.
АА belsat.eu