«Белаграпрамбанк» замяніў валюту разлікаў з выкарыстаннем міжнароднай аплатнай сістэмы «Mastercard»


З 8 чэрвеня «Белаграпрамбанк» замяніў валюты разлікаў з выкарыстаннем міжнароднай аплатнай сістэмы «Mastercard». Замест долараў ЗША разлікі будуць праводзіцца ў кітайскіх юанях, паведамляе прэсавая служба банку.

Кітайскія юані.
Фота: money24.kharkov.ua

Пры замежных аперацыях у замежнай валюце, што здзяйсняюцца з выкарыстаннем картак «Mastercard» гэтага банку, пераводы будуць ажыццяўляцца з 8 чэрвеня не ў доларах ЗША, а ў юанях.

«Гэтыя змяненні неабходна ўлічваць пры ажыццяўленні вышэйзгаданых аперацыяў з выкарыстаннем картак міжнароднай аплатнай сістэмы «Mastercard» «Белаграпрамбанку» ў валюце, адрознай ад валюты рахунку, для якога выпушчаная вашая картка», – папярэджвае прэсая служба банку.

Гэтаю вясной некалькі банкаў у Беларусі таксама змянілі валюту разлікаў з карткамі аплатнай сістэмы «Mastercard». Замест долараў сталі карыстацца кітайскім юанем. Так, напрыклад, «БНБ-Банк» і «Белгазпрамбанк» перайшлі на юань з еўра, а «Альфа Банк» – з долара.

Эканамісты тлумачаць, што такім чынам банкі спрабуюць знізіць рызыкі пры разліках іх карткамі за мяжой і павысіць імавернасць правядзення трансакцыяў на фоне санкцыйных перашкодаў. Аднак для трымальнікаў картаў пры разліках за мяжой прывязанасць да юаняў можа азначаць большыя выдаткі, бо будзе яшчэ адна валютная канвертацыя.

Hавiны
Беларусь будзе плаціць за кітайскія доларавыя крэдыты ў юанях і падключыцца да кітайскага аналагу SWIFT
2022.09.06 16:26

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў