Латушка абмяркуе з палітыкамі ЕЗ магчымасць пакарання Лукашэнкі за злачынствы


У Бруселі абмяркуюць пытанні адказнасці Аляксандра Лукашэнкі за злачынствы супраць беларускага і ўкраінскага народаў. Пра гэта паведамляе намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету і кіраўнік НАУ Павел Латушка. Ён таксама возьме ўдзел у паседжанні 8 красавіка.

Павел Латушка, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў справе транзіту ўлады, прымае ўдзел у паседжанні. Варшава, Польшча. 2 кастрычніка 2023 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Павел Латушка выступіць з дакладам на спецыяльным паседжанні Працоўнай групы ў справах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Група складаецца з прадстаўнікоў 27 краінаў – чальцоў Еўрапейскага Звязу. Латушка распавядзе пра «бачанне магчымых кірункаў прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і ягоных суўдзельнікаў за ўчыненыя злачынствы супраць беларускага і ўкраінскага народаў», адзначаецца ў тэлеграм-канале палітыка.

Латушка дасць на разгляд чальцамі Еўрапейскага Звязу пяць магчымых напрамкаў выкарыстання міжнародных механізмаў для дасягнення мэты – надыходу адказнасці.

Латушка раней адзначаў, што гэтыя механізмы наступныя:

  1. Перадача «беларускай сітуацыі» ў офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда (за злачынства супраць чалавецтва ў выглядзе дэ-факта дэпартацыі беларусаў, вымушаных бегчы з краіны).
  2. Універсальная юрысдыкцыя (калі дзяржавы могуць расследаваць найбольш сурʼёзныя міжнародныя злачынствы, нават калі тыя здзейсненыя на тэрыторыі іншае краіны).
  3. Перадача спрэчкі ў Міжнародны суд ААН.
  4. Прыцягненне да крымінальнай адказнасці за ваенныя злачынствы.
  5. Міжнародны трыбунал за ваенныя злачынствы.

«Абмеркаванне пытанняў на высокім палітычным узроўні ў ЕЗ арганізаванае ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, што былі дасягнутыя на сустрэчы Кансультацыйнай групы «Беларусь – ЕЗ», што адбылася ў снежні 2023 года ў Бруселі», – гаворыцца ў паведамленні палітыка.

Таксама Латушка правядзе сустрэчы з кіраўніцтвам МЗС Бельгіі Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў Еўрапейскага Звязу.

Беларускі свет
Ганаровага беларускага консула ў Швейцарыі хочуць адклікаць за супрацу з Лукашэнкам
2024.04.05 10:45

 

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў