ФСБ абвінаваціла беларуса ў падрыве цягнікоў з нафтапрадуктамі


Федэральная служба бяспекі РФ заявіла аб раскрыцці справы аб выбухах на Байкала-Амурскай магістралі. Пра гэта паведамляе «РИА Новости».

Як заявілі ў ФСБ, на тэрыторыі Омскай вобласці затрыманы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, 1971 года нараджэння, які здзейсніў падрывы 29 і 30 лістапада двух чыгуначных саставаў з нафтапрадуктамі, што рухаліся па Байкала-Амурскай магістралі ў Бураціі.

Затрыманы нібыта прызнаўся, што па заданні суайчынніка, які жыве ў Літве і дзейнічае пад кантролем украінскіх спецслужбаў, ён забраў з тайніка восем выбуховых прыстасаванняў, прывёз іх на аўтамабілі ў Бурацію і заклаў на цыстэрнах грузавых цягнікоў.

Пры накіраванні чыгуначных саставаў у Паўночнамуйскім тунэлі БАМ і яго абводным пуці выбуховыя прыстасаванні спрацавалі, што «пацягнула ўзгаранне цыстэрнаў з ГЗМ і часовае блакаванне руху па транспартнай магістралі».

Агляд
Беларускія партызаны падарвалі расейскі самалёт і веру Лукашэнкі ў свае сілы і сілавікоў
2023.03.08 15:22

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў