Журналіста Дзмітрыя Семчанку этапавалі ў жодзінскую турму


На пачатку снежня журналіста і палітвязня Дзмітрыя Семчанку перавялі са следчага ізалятару на Валадарскага ў жодзінскую турму № 8, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Дзмiтрый Семчанка да 2020 года працаваў у «прэзідэнцкім пуле» тэлеканалу ОНТ. У жніўні 2020 года звольніўся з працы на знак пратэсту супраць жорсткіх разгонаў мірных акцыяў. У верасні 2020 года яго затрымлівалі і асудзілі на 15 содняў адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыях пратэсту.

Пасля звальнення з ОНТ Дзмiтрый Семчанка працаваў у PR-сферы.

15 верасня 2022 года Дзмітрыя Семчанку затрымалі разам з жонкай (яе адпусцілі ў той жа дзень) і прысудзілі 15 содняў арышту паводле арт. 19.1 КаАП («Дробнае хуліганства»). Пасля адбыцця пакарання прысудзілі яшчэ 13 содняў за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пазней стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»). Журналісту пагражае да 5 гадоў зняволення.

Дзмітрыя Семчанку ўтрымлівалі ў СІЗА-1 Менску, на пачатку снежня ён быў этапаваны ў жодзінскую турму. Журналіст быў прызнаны палітзняволеным.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, сёння за кратамі ў Беларусі застаюцца 32 прадстаўнікі медыяў, затрыманыя і асуджаныя ўладамі за сваю прафесійную дзейнасць.

Hавiны
Пракуратура накіравала ў суд справу Дар’і Лосік, Ірыне Слаўнікавай пакінулі прысуд. Хроніка рэпрэсіяў 6 снежня
2022.12.06 22:31

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў