Сілавікі затрымалі праграміста, які не даслухаў міліцыянта і паклаў слухаўку


Сілавікі затрымалі праграміста, які нецэнзурна адказаў ім па тэлефоне і паклаў слухаўку. З ім запісалі «пакаяннае» відэа.

Затрыманы праграміст. Крыніца: guBAZA / Telegram

На відэа сілавікоў мужчына расказвае, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у маршы пратэсту. Нядаўна ў сувязі з гэтым яму пазванілі сілавікі, аднак ён «не даслухаў, адказаў у грубай форме і кінуў слухаўку», за што быў затрыманы. Таксама на відэа праграміст кажа, што працуе ў IT-кампаніі «Нордсофт».

Праграміста абвінавачваюць паводле «традыцыйнага» для ўдзельнікаў маршаў артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу.

Таксама на відэа сілавікі прымусілі праграміста назваць суму сваёй зарплаты.

На 6 верасня беларускай праваабарончай супольнасцю палітычнымі вязнямі прызнаныя 1511 зняволеных.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў