Міжнароднае апытанне: 72 % рэспандэнтаў у 36 краінах лічаць Расею пагрозай свету


Выданне U.S. News & World Report падае вынікі міжнароднага апытання, праведзенага ў 36 краінах розных рэгіёнаў свету. Большасць з тых, хто адказваў на пытанні анкеты, назвалі Расею глабальнай пагрозай.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Людзі трымаюць гіганцкі расейскі сцяг перад статуяй Уладзіміра Леніна падчас святкавання Дня дзяржаўнага сцяга Расеі на Маскоўскай плошчы ў Санкт-Пецярбургу, Расея. 22 жніўня 2023 года.
Фота: Olga Maltseva / AFP / East News

Са сцвярджэннем, што «Расея ёсць пагрозай свету» пагадзіліся 72 % рэспандэнтаў. 66 % апытаных тое самае сказалі пра Кітай, 50 % пагрозай лічаць ЗША.

У Фінляндыі, Польшчы, Даніі і Японіі Расею назвалі пагрозай свету больш за 90 % удзельнікаў даследавання.

Адначасова найлепшымі краінамі большасць рэспандэнтаў назвалі Швейцарыю, Канаду, Швецыю, Аўстралію і ЗША. Расея ў гэтым спісе на 37-м месцы. У 2022 годзе яна займала 36-е месца, адразу ўпаўшы на 12 радкоў – гэта стала рэкордным абвалам у гісторыі даследаванняў U.S. News & World Report.

Украіна за год апусцілася на 6 радкоў і цяпер на 68-м месцы.

67 % апытаных заявілі, што іхныя краіны павінны падтрымліваць Украіну. Гэта на 5 % менш, чым летась.

Каментар
Калі згніе «гэты монстр»? Расейскія сепаратысты – пра будучыню РФ і незалежнасць народаў
2023.04.24 16:24

Апытанне «Найлепшыя краіны» праводзілася з 17 сакавіка да 12 чэрвеня. Рэспандэнтам прапанавалі ацаніць 87 краінаў на падставе 73 характарыстык, сярод якіх клопат пра правы чалавека, магутнасць арміі, удзел у моцных міжнародных альянсах, культурны ўплыў, адкрытасць для бізнесу, якасць жыцця і грамадскі дабрабыт.

Ужо другі год запар гэтае апытанне не праводзіцца ў Расеі.

Hавiны
Дэпутат Смаленскай абласной думы: Расея павінна быць разбурана
2023.08.13 16:41

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў