Золатавалютныя рэзервы Беларусі працягваюць скарачацца


Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў звесткі наконт міжнародных рэзервовых актываў краіны.

Нацбанк Беларусі. Фота з архіву «Белсату»

На 1 лютага 2024 года агулам золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $ 8093 млрд. У студзені гэтая лічба складала $ 8127,4, у снежні – $ 8255,6.

Такім чынам, золатавалютныя рэзервы скарачаюцца другі месяц запар, за гэты час іх стала менш на $ 162,1 млн.

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі па-ранейшаму займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле звестак Нацбанку, абʼём замежнай валюты ў рэзервах на 1 лютага 2024 года склаў $ 3150 млрд, абʼём манетарнага золата – $ 3563 млрд.

Hавiны
Лукашэнка не зразумеў, якую рэзервовую валюту ад яго хоча Масква. Спрабуем патлумачыць
2023.05.30 10:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў