Расейская сацсетка «Одноклассники» заблакавала групу «Католікі Беларусі»


Расейская сацсетка «Одноклассники» заблакавала нефармальную суполку беларускіх каталікоў. Дакладныя прычыны не вядомыя. Аб гэтым паведамляе сайт «Католік Life».

Экран рэгістрацыі сацсеткі «Одноклассники».
Фота: e-xecutive.ru

6 чэрвеня сайт стала вядома, што Расейская сацыяльная сетка «Одноклассники» заблакавала групу «Католікі Беларусі». Яшчэ 4 чэрвеня інтэрнэт-суполка была дасягальнай і працавала. Афіцыйнай прычынай блакавання пазначана «парушэнне рэгламенту» платформы.

Паводле «Католік Life», канкрэтнае парушэнне не пазначана. Адміністратары і ўдзельнікі групы таксама не ведаюць, часовая гэта блакаванне альбо зайсці ў групу больш не атрымаецца ніколі. Выданне звяртае ўвагу на тое, што рэгламент сацыяльнай сеткі змяшчае каля ста пунктаў. Адзін з пунктаў абвяшчае: «Матэрыялы, якія размяшчаюцца ў групах і мерапрыемствах сацыяльнай сеткі, павінны адпавядаць заканадаўству Расейскай Федэрацыі».

Група «Католікі Беларусі» налічвала больш за 4 тысячы чалавек. Найбольш распаўсюджанымі публікацыямі там былі спасылкамі на артыкулы ў каталіцкай прэсе, малітвы, рэлігійныя карцінкі. Выданне падкрэслівае, што гэта тыповы кантэнт для такой старонкі.

Раней «Белсат» паведамляў, што «Одноклассики» фактычна перайшлі пад дзяржаўны кантроль. 4 снежня 2022 года завяршыўся пераход расейскага холдынгу VK пад кантроль «Газпромбанка» і сябра Пуціна алігарха Юрыя Кавальчука. Раней VK называўся «Mail.ru Group», аднак 12 кастрычніка 2022 года холдынг абвясціў аб змене назвы і рэбрэндынгу. Цяперашняя назва групы VK адсылае да самага папулярнага сэрвісу кампаніі. У актывах групы VK – сацыяльныя сеткі «УКантакце» і «Одноклассники», мэсэнджар ICQ, паштовы сэрвіс Mail.ru, студыі распрацоўкі відэагульняў і долі ў сэрвісах дастаўкі ежы.

Hавiны
Расейскі холдынг VK «фактычна стаў дзяржаўным»
2021.12.04 11:35

Антон Тачняк

Стужка навінаў