На навагодні феерверк у Менску з бюджэту патрацяць 30 тысяч долараў


Дзяржаўная ўстанова «Менскканцерт» пачала рыхтавацца да святкавання Новага года і абвесціла некалькі аўкцыёнаў. Напрыклад, на феерверкі з бюджэту гатовыя выдаткаваць 76 тысяч 500 рублёў. Такая заяўка з’явілася на сайце дзяржзакупак.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: «Минск-Новости» / minsknews.by

На сайце дзяржзакупак абвесцілі тэндары на арганізацыю навагодніх імпрэзаў. Некалькі заявак накіравала дзяржаўная ўстанова «Менскканцерт». У прыватнасці, на «феерверкі (спецэфекты) для правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных сустрэчы Новага года і Раства» выдаткавана 76 тысяч 500 рублёў (каля 31 тысячы долараў).

Яшчэ 540 тысяч бюджэтных рублёў (220 тысяч долараў) пойдзе на сцэнічныя канструкцыі і абсталяванне, 81 тысяча рублёў (33 тысячы долараў) – на «паслугі па зашыўцы сцэнічнай канструкцыі». Гэтыя грошы выдаткаваныя для падрыхтоўкі толькі двух пляцовак: ля Палаца спорту і канцэртнай залы «Верхні горад».

26 лістапада старшыня Менскгарвыканкаму Уладзімір Кухараў паведаміў, што святочную ілюмінацыю ў Менску пачнуць уключаць 15 снежня, пакуль жа вядзецца мантаж абсталявання і штучных елак на галоўных плошчах сталіцы Беларусі і ў спальных раёнах.

Hавiны
У Менску святочную ілюмінацыю ўключаць 15 снежня, а еўрапейцы эканомяць
2022.11.27 11:20

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў