Улады акупаванай часткі Запарожжа збіраюцца адкрыць філіялы беларускіх прадпрыемстваў на падкантрольнай ім тэрыторыі


Адміністрацыя часова акупаваных расейцамі тэрыторыяў Запарожскай вобласці вядзе перамовы з уладамі Беларусі наконт адкрыцця на падкантрольнай ім тэрыторыі філіялаў Менскага трактарнага заводу і Аршанскага мясакансервавага камбінату.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Трактар МТЗ-82.
Фота: agroresurs23.ru

Пра тое, што цяпер вядуцца такія перамовы, паведаміла ТАСС намесніца старшыні ўраду вобласці па аграпрамысловым комплексе Святлана Шаўчэнка.

«Наладжваем супольную вытворчасць для буйнавузлавой зборкі трактарнай вытворчасці МТЗ-82 з Беларуссю. Вядзём перамовы на гэтым момант», – падкрэсліла Шаўчэнка ў кулуарах расейскай аграпрамысловай выставы «Залатая восень», якая цяпер праходзіць у Маскве.

Таксама стала вядома, што наконт адкрыцця філіялу на акупаваных тэрыторыях Запарожскай вобласці вядуцца перамовы з Аршанскім мясакансервавым камбінатам.

Нагадаем, што на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, які праходзіў у чэрвені 2023 года, кіраўнік так званай Данецкай Народнай Рэспублікі Дзяніс Пушылін і пасол Беларусі ў Расеі Дзмітрый Крутой падпісалі пагадненне аб супрацы. У пагадненні вялося пра развіццё сельскай гаспадаркі, машынабудавання, вугальнай прамысловасці, а таксама пра экспарт харчовай прадукцыі.

Hавiны
Беларусь і «ДНР» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
2023.06.16 12:24

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў