МЗС Кубы рашуча асудзіла расейцаў, якія вярбуюць кубінцаў для вайны з Украінай


Міністэрства замежных справаў Кубы выступіла з заявай у сувязі з выяўленымі спробамі Расеі вербаваць грамадзянаў гэтай краіны на вайну супраць Украіны.

Кубінскія найміты ў расейскім войску.
Фота: rv-ryazan.ru

У МЗС Кубы паведамілі, што мясцовыя праваахоўнікі выявілі і працуюць над нейтралізацыяй і ліквідацыяй сеткі гандлю людзьмі, якая дзейнічае з Расеі, з мэтай уключэння кубінскіх грамадзянаў, якія там пражываюць, і нават тых, хто жыве на Кубе, у склад Збройных сілаў, якія ўдзельнічаюць у ваенных аперацыях ва Украіне.

«Спробы такога кшталту былі нейтралізаваныя, а супраць датычных да гэтай дзейнасці пачатыя крымінальныя справы», – заявілі ў ведамстве.

У МЗС падкрэслілі, што рашуча не прымаюць вайну ва Украіне.

«Куба не ўдзельнічае ў вайне ва Украіне. Яна дзейнічае і будзе рашуча дзейнічаць супраць тых, хто на тэрыторыі краіны ўдзельнічае ў любой форме гандлю людзьмі ў мэтах наёмніцтва ці вербаванне, каб кубінскія грамадзяне маглі ўзняць зброю супраць любой краіны», – адзначылі ў міністэрстве.

Пра вербаванне грамадзянаў Кубы на вайну з Украінай раней паведамлялі расейскія медыі. Гэтак, «Рязанские ведомости» адзначалі ў траўні, што «з пункта адбору на вайсковую службу паводле кантракту скіраваліся служыць у расейскую армію некалькі грамадзянаў Рэспублікі Куба».

«Паводле іх слоў, кубінцы хочуць дапамагчы нашай краіне выконваць задачы ў зоне правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі, і некаторыя з іх у далейшым хацелі б стаць грамадзянамі Расеі», – пісала выданне.

Аналітыка
Ад 100 да 500 тысячаў. Якія страты зазнала Расея і Украіна за 1,5 года вайны
2023.08.24 09:32

Поўнамаштабная вайна паміж Расеяй і Украінай цягнецца ўжо паўтара года. За гэты час сукупныя страты РФ ва Украіне могуць набліжацца да 300 тысячаў чалавек: 120 тысячаў загінулых і 170–180 тысячаў параненых. Гэта пакуль самая высокая лічба загінулых і параненых акупантаў, якую прыводзяць незалежныя крыніцы.

Аналітыка
Вайна Украіны і РФ скончыцца ў 2023-м або зацягнецца на гады? Аргументы «за» і «супраць»
2023.04.18 07:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў