Ліз Трас – новая прэм'ерка Вялікай Брытаніі


Былая кіраўніца МЗС Ліз Трас сталася лідаркаю кансерватыўнай партыі і прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі.

Ліз Трас сталася новым прэм’ерам Вялікай Брытаніі.
Фота: Hannah Mckay / Reuters / Forum

Як паведамляе Бі-Бі-Сі, за Ліз Трас прагаласавалі больш за 80 тысяч сябраў кансерватыўнай партыі, а за ейнага асноўнага канкурэнта, былога міністра фінансаў Рышы Сунака, які пакінуў пост кіраўніка Міністэрства фінансаў на знак пратэсту супраць Борыса Джонсана, прагаласавалі 60 тысяч аднапартыйцаў.

Ліз Трас сталася чацвёртым прэм’ерам ад кансерватараў з 2015 года і трэцяй жанчынай на гэтай пасадзе за ўсю гісторыю Вялікай Брытаніі.

У хадзе перадвыбарчай кампаніі Трас паабяцала, што пасля сваёй перамогі за тыдзень падрыхтуе і пакажа план развязання праблемы з цэнамі на электраэнергію.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў