Золатавалютныя рэзервы Беларусі растуць два месяцы запар


Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на $ 133,9 млн у сакавіку і склалі $ 8,35 млрд на 1 красавіка. Пра гэта паведамляе Нацыянальны банк Беларусі. За апошнія два гады гэта самы вялікі паказнік. Больш было ў лютым 2022 года, калі ЗВР склалі больш за $ 8,5 млрд.

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 28 чэрвеня 2020 года.
Фота: ІА / Белсат

Рост ЗВР адбываўся на фоне павелічэння кошту золата ў свеце. У ЗВР Беларусі золата на пачатку красавіка было на $ 3,84 млрд. Гэта на $ 291 млн больш, чым месяцам раней.

Цягнулі ЗВР уніз рэзервовыя актывы ў замежнай валюце. Яны скараціліся на $ 158,1 млн і склалі $ 3,14 млрд.

Зусім няшмат выраслі спецыяльныя правы запазычання ад МВФ – на $ 1,2 млн. Іх кошт у ЗВР Беларусі складае $ 1,37 млрд.

Іншыя актывы скараціліся на $ 0,3 млн.

На адрозненне ад сакавіка, у лютым ЗВР раслі за кошт таго, што Нацбанк купляў замежную валюту. Гэта супала з тым, што беларусы яе актыўна прадавалі. А золата тады таннела.

Каментар
Узяць крэдыт стане складаней? Што азначаюць змены закона «Аб крэдытных гісторыях»
2024.04.02 18:08

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў