Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі пасля аперацыі. Яму выдалілі пухліну


3 сакавіка Тадэвуша Кандрусевіча адпусцілі дадому са шпіталя. Там яму выдалілі пухліну. Партал Catholic.by апублікаваў зварот іерарха з нагоды ягонай выпіскі.

Брыфінг Тадэвуша Кандрусевіча ў касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Менску. 24 снежня 2020 года.
Фота: Белсат

«Калі з вуснаў лекараў-анколагаў пачуў дыягназ «меланома», то, усведамляючы сур’ёзнасць хваробы … даверыў сябе Богу і маліўся аб здароў’і, але пры гэтым згаджаўся з Божай воляй», – так пачынаецца ліст арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Ён падзякаваў Богу за паспяховы курс лячэння, а лекарам – за іхны прафесіяналізм і ахвярнае служэнне хворым.

«Словы ўдзячнасці кірую беларускім біскупам, святарам, кансэкраваным асобам, вернікам і людзям добрай волі за малітвы і салідарную падтрымку. Дзякую тым, хто маліўся за мяжою і ўспамагаў у гэты час новых выпрабаванняў».

Кандрусевіч выказаў надзею, што хутка вернецца да пастырскага служэння людзям.

Хваробу ў арцыбіскупа знайшлі падчас медычнага абследавання. Аперацыю яму зрабілі 8 лютага.

Hавiны
Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу – 76. Год таму яго адправілі ў адстаўку
2022.01.03 11:16

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў