Міністэрства аховы здароўя Украіны апублікавала абноўлены спіс дзяржаваў гэтак званых зялёнай і чырвонай зонаў. Гэтым разам Беларусь – у зялёным спісе.
Цяпер пры ўездзе ва Украіну не трэба паказваць вынікі ПЛР-тэсту або выконваць 14-дзённы перыяд самаізаляцыі. Аднак пры ўездзе ў краіну беларусы мусяць мець страхоўку.
Гэта ўжо другі раз, калі Украіна ўносіць Беларусь у гэтак званую зялёную зону. Мінулым разам Беларусь прабыла ў ёй усяго тыдзень: з 13 да 20 лютага, пасля чаго была зноў занесеная ў чырвоны спіс.
АД, belsat.eu