Пракуратура Гомельскай вобласці скіравала крымінальную справу ў суд супраць трэнеркі плавання. 58-гадовую жанчыну вінавацяць у неналежным выкананні абавязкаў для запэўнівання бяспекі жыццядзейнасці і здароўя малагадовай асобы.
У басейне 13 лістапада 2022 года падчас заняткаў у Гомельскім абласным комплексным цэнтры алімпійскага рэзерву захлынуўся 6-гадовы хлопчык. Дактары дыягнаставалі ўтапленне і тэрмінальную кому. Праз 37 дзён дзіця памерла.
Усяго ў той групе займаліся 13 чалавек. Трэнерцы пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.
Пакуль падвіноўная застаецца пад асабістым паручальніцтвам. Пры перадачы справы ў суд меры стрымання не змянялі.
Арсен Рудэнка belsat.eu