На заводзе «Беларусь-МТЗ» у Санкт-Пецярбурзе адбыўся пажар


У Санкт-Пецярбурзе 5 студзеня адбыўся пажар у будынку заводу «Беларусь-МТЗ». Ратавальнікі пагасілі агонь, але стыхія забрала жыцці двух чалавек, паведамляе МНС Санкт-Пецярбургу.
Пажар на «Беларусь-МТЗ» у Санкт-Пецярбурзе. Скрыншот: «ДТЗ і НЗ | Санкт-Пецярбург» / ВКонтакте
У будынку заводу «Беларусь-МТЗ», дылера беларускай тэхнікі, адбыўся пажар. Агонь ахапіў 420 квадратных метраў цэхаў, дзе кампанія вырабляе трактары і камунальную тэхніку.
Ратавальнікі спынілі агонь. Пажар гасілі 7 адзінак тэхнікі і 32 ратавальнікі. У агні загінулі два чалавекі.
Адным з загінулых быў работнік заводу, які працаваў паводле дамовы падраду. Хто другая ахвяра, пакуль не высветлілі. Меркавана, гэта жанчына.
Са словаў кіраўніка прадпрыемства, пакуль складана ацаніць памер шкоды. Прычына пажару пакуль не зразумелая, на месцы здарэння працуюць экстранныя службы.
Алена Аляксандрава belsat.eu
Стужка навінаў