New York Times: Кім Чэн Ын хутка прыедзе ў Расею абмяркоўваць пастаўкі боепрыпасаў


Лідар Паўночнай Карэі праз некалькі дзён плануе прыехаць у Расею, каб абмеркаваць з Уладзімірам Пуціным пастаўкі артылерыйскіх снарадаў і супрацьтанкавых ракет для вайны ва Украіне. Ён прыедзе на бронецягніку з Пхеньяна ва Уладзівасток і, магчыма, далей у Маскву, паведамляе The New York Times са спасылкай на крыніцы сярод амерыканскіх чыноўнікаў.

Кім Чэн Ын i Уладзімір Пуцін.
Фота: kremlin.ru

Сустрэча двух кіраўнікоў дзяржаў павінна адбыцца ва Уладзівастоку на Усходнім эканамічным форуме, які пройдзе 10-13 верасня. Таксама лідар КНДР можа наведаць касмадром Усходні.  Дэлегацыя з КНДР ужо прыязджала ў РФ для падрыхтоўкі візіту.

У сваю чаргу Кім Чэн Ын хоча атрымаць ад Масквы харчовую дапамогу, каб справіцца з наступствамі ізаляцыі краіны падчас пандэміі Covid-19, а таксама спадарожнікавыя тэхналогіі і распрацоўкі з вобласці атамных падводных лодак.

«Спадар Пуцін хоча ўгаварыць спадара Кіма даслаць Расеі артылерыйскія снарады і супрацьтанкавыя ракеты, а спадар Кім хацеў бы, каб Расея забяспечыла Паўночную Карэю перадавымі спадарожнікавымі тэхналогіямі і атамнымі падлодкамі», – перадае газета словы крыніцы сярод амерыканскіх чыноўнікаў.

New York Times таксама нагадвае, што на мінулым тыдні Белы дом заявіў, што Пуцін і Кім абменьваліся лістамі на тэму паставак зброі, і што перамовы дзвюх краінаў аб гэтых пастаўках «актыўна прасоўваюцца наперад».

Таксама сцвярджаецца, што міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу, які ездзіў у Пхеньян у канцы ліпеня, угаворваў паўночнакарэйцаў прадаць расейскаму боку снарады. Тады Шайгу лётаў у КНДР на святкаванні да 70-годдзя заканчэння Карэйскай вайны. Гэта быў першы такі візіт пасля распаду СССР. Паездку ў разведцы ЗША расцанілі як падрыхтоўку перамоваў.

Каментар
У КНДР часам згадваецца ў медыях пра беларускі рэжым, але агульных справаў рэжымы не маюць
2023.07.27 19:32

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў