Як адсвяткавалі Купалле ў Азярцы. Фотарэпартаж


3 ліпеня каля 200 чалавек сабраліся разам у Музеі народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо, каб адсвяткаваць Купалле – адно з самых старажытных народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту прыроды. Як усё прайшло – у нашым фотарэпартажы.

Спачатку было купальскае шэсце да месца распальвання вогнішча, падчас якога сустрэлі варажбітку і лесуна, ад якіх даведаліся пра цудадзейныя ўласцівасці некаторых кветак і раслін. Пасля – народныя песні, танцы, гульні і карагоды. Усім ахвочым было прапанавана «апрануць» пудзіла і павесіць на яго стужку з бядой, пасля чаго яно было спалена ў купальскім вогнішчы. Кульмінацыяй сталі пераскокі праз вогнішча, якое, як вядома, надае здароўе і поспех на ўвесь наступны год. На завяршэнні дзяўчыны, загадваючы жаданні, пускалі вянкі на ваду.

Купальскае шэсце. У галаве калоны звычайна ідзе Купалеж. Менск, Беларусь. 3 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат
Звычайна ў канцы вечара пудзіла спальваецца ў вогнішчы. Менск, Беларусь. 3 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат
«Купалле» у музеі народнай архітэктуры і побыту. Менск, Беларусь. 3 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат
«Купалле» у музеі народнай архітэктуры і побыту. Менск, Беларусь. 3 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат
Абрадавае мерапрыемства «Купалле» у музеі народнай архітэктуры і побыту. Менск, Беларусь. 3 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат
Карагод з пудзілам. Менск, Беларусь. 3 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат
Карагод вакол купальскага вогнішча. Менск, Беларусь. 3 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат
Карагод вакол купальскага вогнішча. Менск, Беларусь. 3 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат
Купальскае вогнішча. Менск, Беларусь. 3 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат
Дзяўчыны пераскокваюць цераз купальскае вогнішча. Менск, Беларусь. 3 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат
Мужчына пераскоквае цераз купальскае вогнішча. Менск, Беларусь. 3 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат
Хлопец з дзяўчынай пераскокваюць цераз купальскае вогнішча. Менск, Беларусь. 3 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат
Вянкі на вадзе. Менск, Беларусь. 3 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат

belsat.eu

Стужка навінаў