На Урале трое асобаў памерлі пасля мабілізацыі


Дэпутат Дзярждумы ад Свярдлоўскай вобласці Максім Іваноў распавёў выданню «ЕАН» пра смерці мабілізаваных у навучальным цэнтры Мінабароны ў мястэчку Ялань. Адзін з іх учыніў суіцыд.

Праводзіны прызыўнікоў у Омску 24 траўня 2017 года.
Фота: Дзмітрый Феакцістаў / TASS / Forum

Максім Іваноў паведаміў, што адзін мабілізаваны скончыў жыццё самагубствам, другі памёр ад прыступу, трэцяга «спісалі і адправілі дадому, дзе ён адразу сканаў ад цырозу вантробы».

Упаўнаважаная па правах чалавека ў Свярдлоўскай вобласці Таццяна Мерзлякова выданню «E1.RU» удакладніла, што ў мужчыны, які памёр ад прыпадку, здарыўся эпілептычны прыступ праз алкагольнае атручванне.

Міністэрства абароны Расеі гэтыя выпадкі ніяк не каментавала.

Мабілізацыю абвясцілі ў краіне 21 верасня. Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу запэўніваў, што ў войска забяруць 300 тысяч чалавек. Але ўлады засакрэцілі пункт указа, дзе гаворыцца пра дакладную колькасць асоб, якіх мабілізуюць.

Тым часам на расейскім урадавым партале «Объясняем.рф» з’явілася інфармацыя, што мабілізацыя бестэрміновая, яе можа прыпыніць толькі прэзідэнт.

Агляд
Не прыходзяць у ваенкамат, ломяць рукі, уцякаюць у лес – як расейцы хаваюцца ад мабілізацыі
2022.09.30 08:30

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў