Мінздароўя дазволіла працу клінікі «Нардзін»


Міністэрства аховы здароўя ўзнавіла дзеянне ліцэнзіі медычнага цэнтру, які заснаваў Дзмітрый Сайкоў. Такое рашэнне прыняў лекавальна-кантрольны савет ведамства, перадае «БелТА».

На адмысловым пасяджэнні савету абмеркавалі, ці ліквідавала кампанія ўсе знойдзеныя парушэнні, і прыйшлі да высновы, што цэнтр можна зноў адкрыцца. Такое ж рашэнне прынятае ў дачыненні да ААТ «Тры Дантысты Плюс».

Адначасова Мінздароўя прыпыніла дзеянне ліцэнзіі стаматалогіі «Элітон плюс» з-за парушэнняў санітарна-эпідэміялагічных правіл, адсутнасці дамоў на тэхнічнае абслугоўванне медычнага абсталявання, а таксама неабходных медычных дакументаў.

У «Нардзіне» ужо пачаўся запіс пацыентаў, лекары пачнуць прыём ад заўтра, піша «Office Life».

Ліцэнзію «Нардзіна» замарозілі ў жніўні. Па афіцыйных звестках, у клініцы знайшлі «грубыя парушэнні заканадаўства аб ліцэнзаванні, аб ахове здароўя і санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва». Вобшукі ў клініцы ладзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў. На некалькі гадзінаў затрымлівалі дырэктара «Нардзіна» Дзмітрыя Сайкова і ягоную жонку.

Hавiны
Мінздароўя прыпыніла ліцэнзію медцэнтру «Нардзін». Раней у медцэнтр прыходзіў ДФР
2022.08.03 19:15

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў